Праваабаронцы рыхтуюцца да акцыяў у падтрымку палітвязняў

2013 2013-07-22T12:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salidarnasc-palitviazni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за 15 заявак на правядзенне пікетаў ды іншых масавых мерапрыемстваў у знак салідарнасці з беларускімі палітвязнямі пададзена грамадскімі дзеячамі і праваабаронцамі.    Менавіта ў гэты дзень,  4 жніўня 2011 годзе пад арыштам апынуўся Алесь Бяляцкі, адзін з вядучых праваабаронцаў Беларусі, старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека. 

15 ліпеня ў Гомельскі гарвыканкам пададзеная калектыўная заяўка на правядзенне 4 жніўня ў абласным цэнтры вулічнага шэсця ў падтрымку палітычна зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Арганізатарамі выступілі грамадскі дзеяч, народны экс-дэпутат, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета СССР Юры Варонежцаў, а таксама калегі палітвязня - Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны.

Брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін падаў заяўку на пікет 4 жніўня. Па ягоных словах,  пікет будзе прысвечаны другой гадавіне арышту кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”Алеся Бяляцкага. Праваабаронца лічыць арышт і асуджэнне Бяляцкага абсалютна незаконнымі, пра што і хоча распавесці грамадзянам падчас пікету. Сваім пікетам ён таксама хоча прыцягнуць увагу да ўсіх палітвязняў у Беларусі.

Праваабаронца з Рэчыцы Валерый Пуціцкі паведаміў, што адзіным месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў гарвыканкам вызначыў пляцоўку на ўскрайку Парку Перамогі, дзе звычайна бязлюдна і таму у сваёй заяўцы на пікет Пуціцкі разам з мясцовымі актывістамі абралі іншае месца ў цэнтры горада.

Пікеты заяўленыя таксама ў Гародні, Магілёве, Віцебску, Баранавічах, Жодзіна, Бярозе  і многіх іншых гарадах Беларусі.

Як паведаміў праваабаронца “Вясны” Зміцер Салаўёў, такім чынам грамадзянская супольнасць Беларусі збіраецца выказаць салідарнасць з тымі, хто зараз знаходзіцца за кратамі з-за сваіх грамадска-палітычных перакананняў.

“Зразумела, - адзначае Салаўёў, - спадзяванняў на тое, што гэтыя акцыі будуць дазволеныя, небагата. Аднак у любым выпадку праваабаронцыі і актывісты знойдуць магчымасць годна адзначыць гэты дзень. Магчымасцяў тут багата. У выпадку адмоваў у правядзенні заяўленых акцый, усе яны будуць абскарджаны ў судовым парадку”.

Нагадаем, што ў мінулым годзе заяўнікі акцый таксама абскарджвалі адмовы ў правядзенні пікетаў мясцовымі ўладамі, расцэньваючы гэта як  парушэнне права на свабоду мірных сходаў, гарантаванае Канстытуцыяй Беларусі.  Некаторыя скаргі былі прынятыя да разгляду Камітэтам па правах чалавека ААН.

Праваабаронцы заклікаюць праявіць салідарнасць з тымі людзьмі, якія змагаюцца за свабоду ва ўмовах пастаяннага ціску і пераследу і далучыцць свае патрабаванні аб вызваленні старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”  Алеся Бяляцкага і ўсіх беларускіх палітвязняў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international