Брэст: пракуратура заяўляе, што ў рэгіёне самы нізкі ўзровень злачыннасці

2013 2013-07-21T09:24:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такія высновы былі зробленыя падчас паседжання калегіі пракуратуры Брэсцкай вобласці, дзе падведзены вынікі дзейнасці гэтай установы за шэсць месяцаў 2013 года.

Адзначалася, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зарэгістраваных злачынстваў на Брэстчыне скарацілася амаль на 6% (с 6039 да 5684), а ўзровень злачыннасці ў разліку на 10 тысячаў жыхароў застаецца самым нізкім у Беларусі.

Разам з тым, паводле афіцыйных дадзеных, за студзень-чэрвень абласная пракуратура выявіла 15 карупцыйных правапараушэнняў і ў яшчэ амаль паўсотні выпадкаў былі створаны ўмовы для карупцыі. Адным з накірункаў барацьбы з карупцыяй у Брэсце лічаць кантроль за дзейнасцю мясцовых жыллёва-эксплуатацыйных служб, у тым ліку ў справе абгрунтаванасці разлікаў, што выстаўлены грамадзянам за карыстанне камунальнымі паслугамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international