viasna on patreon

Прэзідэнт Беларусі заявіў, што ня бачыць падставаў для абмежаваньня зносінаў дзяржаўных чыноўнікам з журналістамі

2007 2007-03-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 лютага ў інтэрнэце зьявіўся тэкст лісту „для службовага карыстаньня” за подпісам віцэ-прэм’ера Андрэя Кабякова — ліст рэкамэндаваў рэспубліканскім органам дзяржкіраваньня „забясьпечыць кантроль за выступленьнямі (інтэрвію, артыкулы) работнікаў органаў дзяржаўнага кіраваньня ў СМІ, у тым ліку і недзяржаўных друкаваных выданнях”, а ў выпадку выяўленьня „неаб’ктыўнага асьвятленьня” ў СМІ эканамічных працэсаў — прымяняць у дачыненьні да дзяржфункцыянэраў санкцыі.

— Мне ўчора паведаміў памочнік, — сказаў Лукашэнка, — аб тым, што нібыта прынятае нейкае ці то рашэньне, ці то абмежаваньне. Я абяцаю: гэтага ня будзе. Нам гэта ня трэба рабіць — так мы на роўным месцы ствараем сабе праблему. Якія ў нас праблемы з журналістамі ў пляне эканамічнай, іншай інфармацыі? Тут трэба працаваць не з журналістамі, а зь міністрамі і іншымі балбатунамі ва ўрадзе, якія, ня ведаючы становішча справаў, іншым разам спрабуюць даваць інфармацыю.

Лукашэнка паабяцаў, што журналісты будуць мець той аб’ём інфармацыі, што і дагэтуль, „і нават большы”, паведаміла Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства