Чарнобыльцы чакаюць рэакцыі ад беларускага боку

2013 2013-07-19T16:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valchanin_aliaksandar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст АГП Аляксандр Валчанін

Актывіст АГП Аляксандр Валчанін

Грамадская арганізацыя «Саюз-Чарнобыль-Беларусь» (г. Кіеў) пад старшынствам жодзінскага фельчара хуткай дапамогі Аляксандра Валчаніна пачала атрымліваць адказы на звароты з прапановай уніфікаваць «чарнобыльскае» заканадаўства Расіі і Беларусі. Праўда, толькі з Расіі.

Старшыня ГА «Саюз-Чарнобыль-Беларусь» (г.Кіеў) Аляксандр Валчанін распавёў пра тое, што лісты з прапановай аб уніфікацыі заканадаўства Расіі і Беларусі, што датычыцца дзяржаўных гарантый ліквідатарам, былі адпраўленыя ў расійскую Думу, думскія партыі, расійскае МНС, а таксама у беларускія парламент, урад і міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

«Расейцы, а менавіта партыя «Справядлівая Расія» і МНС, ужо станоўча выказаліся ў сваіх адказах з гэтай нагоды, - кажа Валчанін. - Мы зараз чакаем адказаў і ад іншых структур, куды звярталіся. Расейцы апынуліся больш хуткімі на адказы. Беларускі бок пакуль маўчыць. А без жадання беларускіх структур ісці на ўніфікацыю нічога не будзе. Мы спадзяемся, што падтрымка ідэі уніфікацыі заканадаўства расійскім бокам прымусіць і нашых чыноўнікаў пайсці насустрач беларускім ліквідатарам».

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international