Смалявічы: дачнікі абмяркуюць прапанаваныя выканкамам «дэталі» праекта тэхнапарку

2013 2013-07-19T16:21:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smaliavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Парк павінен паўстаць у Смалявіцкім раёне. Дачнікі перажываюць за свае дамы. Фота belsat.eu

Парк павінен паўстаць у Смалявіцкім раёне. Дачнікі перажываюць за свае дамы. Фота belsat.eu

У бліжэйшыя выходныя ў дачных кааператывах, размешчаных у Смалявіцкім раёне на набліжаных да тэрыторый планаванага ўладамі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, пройдуць сходы.

Галоўная задача, якую ставяць сабе дачнікі: належным чынам адрэагаваць на абвешчанае Смалявіцкім раённым выканаўчым камітэтам грамадскае абмеркаванне дэталёвага плана будучай забудовы тэхнапарку.

«Матэрыялы, размешчаныя райвыканкамам, - кажуць дачнікі, - не могуць абмяркоўвацца грамадскасцю, паколькі не могуць лічыцца даступнымі і зразумелымі для простага абывацеля. А ўжо ў аўторак, 23 ліпеня, слуханні спыняюцца! Гэта значыць, пасля гэтага дня можна лічыць, што змяніць мы нічога ўжо не зможам».

Дачнікі, у асноўным, жыхары Мінска, усё ж не губляюць надзеі на тое, што спыніць «наступленне» індустрыяльнага парку на экалагічна чыстыя тэрыторыі прысталічча ўдасца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international