Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва праз суд спадзяюцца даведацца пра месца ягонага пахавання

2013 2013-07-19T16:41:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavaleva-lubou-aan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Любоў Кавалёва і Таццяна Казяр – маці і сястра асуджанага да смяротнага пакарання і расстралянага 15 сакавіка 2012 года Уладзіслава Кавалёва, абіванавачанага ў арганізацыі  тэракту ў метро ў Мінску, звярнуліся ў суд Кастрычніцкага раёна сталіцы са скаргай на неправамерныя дзеянні Дэпартамента выканання пакаранняў, Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэта дзяржбяспекі. Родныя Кавалёва лічаць, што адмова прадставіць звесткі пра месца пахавання Уладзіслава парушае міжнародныя стандарты, а таксама звяртаюць увагу на парушэнне Закона “Аб зваротах грамадзян”.

Па словах юрыста-праваабаронцы Рамана Кісляка, родныя У. Кавалёва абскардзілі адмову Дэпартамента выканання пакаранняў  у прадстаўленні звестак аб месцы ягонага пахавання у Міністэства ўнутраных спраў. Адтуль скарга была “спушчана” ў Дэпартамент, то бок у той орган, на які яны скардзіліся – гэта першае парушэнне.  Другое парушэнне ў тым, што ў адмове раскрыць родным месца пахавання дзяржорганы спасылаюцца на арт.175 ч. 5 Крымінальна-выканаўчага кодэкса, які не адпавядае патрабаванням арт. 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які забараняе катаванні і жорсткае абыходжанне. Практыка не разгалошваць  блізкім інфармацыі, дзе пахаваны расстраляны па прысуду, падпадае пад дзеянне дадзенага артыкулу.

На думку Рамана Кісляка, калі існуе супярэчнасць паміж Крымінальна-выканаўчым кодэксам і Міжнародным пактам,  перавага павінны быць аддадзена Міжнароднаму пакту.

Маці і сястра Кавалёва спадзяюцца атрымаць праз суд інфармацыю пра месца пахавання Уладзіслава.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international