Магілёўскія праваабаронцы патрабуюць вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў

2013 2013-07-19T15:44:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prysud_bialiacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 19 ліпеня, заяўку на правядзенне пікета з адпаведнымі мэтамі ў Магілёўскі гарвыканкам падалі Аляксей Колчын і Барыс Бухель. Праваабаронцы маюць намер зладзіць пікет 4 жніўня ў цэнтры горада насупраць будынку Галоўпаштамта.

“Мы хочам прыцягнуць увагу магілёўцаў да праблемы наяўнасці палітвязняў у нашай краіне, каб людзі ведалі, што палітычныя апаненты рэжыма пераследуюцца ўладай. Мы таксама патрабуем, каб праваабаронца Алесь Бяляцкі быў вазвалены і рэабілітаваны ў сваіх правах”, - гаворыць праваабаронца Аляксей Колчын.

Нагадаем, што 4 жніўня 2011 году Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры, артыкул 243, частка 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). 24 кастрычніка таго ж года ён быў асуджаны на 4,5 гады калоніі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international