Гомельскі КДБ працягвае ціск на моладзевых актывістаў

2007 2007-03-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У студэнта ГДУ імя Скарыны, грамадскага актывіста Сяргея Гаўрыліна адбылася сустрэча з супрацоўнікам КДБ. Сяргея запрасілі падысці ў кабінэт вайсковага ўліку, дзе яго чакаў мужчына год трыццаці, які назваўся Ігарам Ўладзіміравічам. У службовым пасведчанні, якое Сяргей папрасіў паказаць, значылася прозвішча Іваненкаў, паведаміў "Гарт".

Сяргей пагадзіўся размаўляць альбо дваццаць хвілінаў, альбо толькі ў будынку КДБ па позве. Супрацоўнік прыняў першую ўмову. Цягам размовы ён распытаў пра матывы грамадска-палітычнай дзейнасці маладзёна. Актывіст спытаў, ці з’яўляецца гэта сапраўднай мэтай яго “выкліку”. На што супрацоўнік адказаў: “Я выклікаў цябе, каб сказаць, што ты выбраў сабе небяспечны шлях. Ты звязаўся з небяспечнымі людзьмі. Я не буду называць прозвішчы, ты добра разумееш, аб кім я кажу. Ты лічыш, што змагаешся за свабоду, а яны цябе выкарыстоўваюць. Ты для іх мяса.”

Спадар Іваненкоў пагражаў Сяргею праблемамі ва універсітэце, але сітуацыю нібыта не позна яшчэ змяніць. Паводле службоўца, КДБ зусім не карная структура. Яна дапамагае многім людзям добра ўладкавацца ў жыцці, пры ўмове дапамогі і з іх боку.

“Выкладчыкам ты заўсёды зможаш уладкавацца. Але ж гэта не для цябе. Мы падшукаем цябе добрае месца. Ты таленавіты хлопец. І мы дапаможам табе рэалізавацца ў жыцці. Ну і матэрыяльна, канешне, падтрымаем. Студэнту грошы вельмі патрэбныя”, - завабліваў Сяргея суразмоўца. А потым працягнуў паперку са сваім тэлефонам, - “Калі ўзнікнуць якія праблемы, тэлефануй, усё вырашым”.

Сяргей адмовіўся ад прапановы й візітоўкі, сказаўшы, што ягоныя ідэі й мэты значна важнейшыя за студэнцкі білет. Зыходзячы з кабінэту, Сяргей пачуў у спіну: “Ты ж разумееш, што ты зараз у чорным спісе?”.

“У вас свае чорныя спісы, у нас свае”, - адказаў маладзён.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international