Гарадзенскія праваабаронцы да другой гадавіны зняволення Алеся Бяляцкага падалі заяўку на пікет

2013 2013-07-19T13:41:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sazonau_hilmanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Гарадзенскія праваабаронцы да другой гадавіны зняволення Алеся Бяляцкага падалі ў Гарадзенскі гарвыканкам заяўку на пікет. Заяўка на правядзенне інфармацыйнага пікету ў гарадскім Каложскім парку, якую падпісалі Віктар Сазонаў, Раман Юргель і Уладзімір Хільмановіч, пададзена на 4 жніўня – дзень, калі быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

  Асаблівых спадзяванняў на тое, што правядзенне інфармацыйнага пікету будзе дазволена, у праваабаронцаў няма. У горадзе над Нёманам за апошнія дзесяць гадоў не было аніводнага дазволу на правядзенне аналагічных пікетаў. Летась падавалася аналагічная заяўка на пікет, але Гарадзенскі гарвыканкам не дазволіў інфармаванне жыхароў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international