Ірыну Халіп вызвалілі ад пакарання, але свабоднай сябе яна не лічыць

2013 2013-07-19T12:49:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/khalip-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ірына Халіп

Ірына Халіп

Суд Партызанскага раёна Менска 19 ліпеня вызваліў ад пакарання журналістку Ірыну Халіп, асуджаную  16 мая 2011 года нібыта за ўдел у так званых масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

Суд мусіў распачацца ў 9-30. Да гэтага часу ў прасторнай судовай залі сабралася больш за 50 чалавек: прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, грамадскія дзеячы, правабаронцы, сябры і блізкія Халіп, журналісты.

Да пачатку судовага працэсу сакратарка суду запатрабавала выключыць аўдыётэхніку і спыніць фота і відэа здымкі. Гэтае неабгрунтаванае рашэнне выклікала абурэнне прадстаўнікоў СМІ. Адвакат Ганна Бахціна, якая абараняла Ірыну Халіп, зрабіла сакратару суду заўвагу, спаслаўшыся на тое, што рашэнне аб забароне фота і аўдыёздымак прымае суддзя. Пасля невялікай паўзы з залі ізноў паспрабавалі выдаліць журналістаў з відэакамерамі.

У 9-45, сакратар суду запрасіла Ірыну Халіп і яе адваката выйсці ў калідор. Іх правялі ў кабінет суддзі, які быў агароджаны з боку калідора кратамі і знаходзіўся пад аховай 2 супрацоўнікаў міліцыі. Стала зразумела, што судовы працэс пачаўся фактычна ў закрытым рэжыме.

Не пагадзіўшыся з гэтым і не знаходзячы падстаў для закрытага разгляду справы, Ірына Халіп зрабіла хадайніцтва, каб дапусціць у суд  усіх жадаючых. Суддзя Рыта Шаграй адхіліла гэтае хадайніцтва. У адказ Халіп заявіла пра адвод суддзі. Суддзя зрабіла перапынак, каб вынесці рашэнне па хадайніцтву.

У 10-20 суд аднавіўся. Суддзя не задаволіла хадайніцтва Халіп аб адводзе. Аднак адвакат настойвала на аддкрытасці судовага працэсу і суддзя вымушаная была пагадзіцца з умоваю, што ў залу будзе забаронены ўваход з аўдыё, відэа і фотатэхнікай. Як стала вядома, пад час гэтых спрэчак суддзя Шаграй зрабіла 2 папярэджанні адвакату Бахціной і папярэдзіла Халіп аб адміністрацыйнай адказнасці за непавагу да суду.

У 10-45 паседжанне працягнулася ў вялікай залі, куды прапусцілі ўсіх жадаючых, праверыўшы іх рэчы на наяўнасць аўдыё і відэатэхнікі. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі прайшліся па залі і карэктна папярэдзілі пра забарону карыстацца любой тэхнікай.

Суддзя зачытала  матэрыялы з крымінальна-выканаўчай інспекцыі РУУС Партызанскага раёна Менска  пра ўмовы адбыцця Халіп пакарання і вынікі праверак рэжыму адбыцця пакарання, а таксама хадайніцтва крымінальна-выканаўчай інспекцыі аб вызваленні яе ад пакарання. Пракурор Сакалова падтрымала гэтае рашэнне. Падтрымаў таксама і супрацоўнік інспекцыі.

Далей суддзя зачытала па просьбе адваката характарыстыку на Халіп з месца працы.  Дзмітрый Муратаў, галоўны рэдактар «Новай газэты» ў характарыстыцы адзначыў, што 19 сьнежня 2010 Ірына Халіп выконвала рэдакцыйнае заданьне па асьвятленьню выбараў.

У 11-05 суддзя зачытала пастанову аб вызваленні ад пакарання Ірыны Халіп.

Каментуючы гэтае рашэнне Ірына Халіп заявіла журналістам: "Калі лічыце мяне зараз свабоднай, дык гэта не так. Я зразумела гэта, калі мы гэтак жа сустракалі на свабодзе і Васіля Парфянкова, і Уладзю Яроменка. А што сёння? Былых палітзняволеных у Беларусі не бывае. Таму я не буду казаць «дзякуй» за гэтае рашэнне ўладаў.”

Рашэнне суду Партызанскага раёна Менска аб вызваленні ад пакарання Халіп каментуе сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч: "Сённяшняе паседжаньне знакавае не столькі сваім вынікам -  пастановай аб зняцці з Ірыны Халіп пакарання, а больш самой працэдурай працэсу. Недарэчныя паводзіны суддзі па спробе схаваць працэс ад вачэй журналістаў і грамадскасці, а таксама неабгрунтаванае і незаконае абмежаванне дзейнасці прадстаўнікоў СМІ пад час працэсу, сведчыць пра тое, што ў Беларусі нават у межах такіх фармальных судовых працэдур, парушаюцца правы грамадзянаў, абмяжоўваецца доступ да правасуддзя, а таксама права на распаўсюд і атрыманне інфармацыі".

 

Ірына Халіп і Уладзімір Някляеў.
Ірына Халіп і адвакат Ганна Бахціна ў перапынку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international