Актывісты Салігорскай філіі Маладога Фронту атрымалі адказ з райвыканкаму па моўным пытаньні

2007 2007-03-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нагадаем, што два месяцы таму моладзь Салігорска зьбірала подпісы пад зваротам да старшыні Салігорскага раённага выканаўчага камітэта А. Б. Рымашэўскага з заклікам правесьці шэраг культурных мерапрыемстваў для папулярызацыі беларускай мовы. Аднымі з асноўных патрабаваньняў былі агучваньне прыпынкаў у грамадзкім транспарце па беларуску й правядзеньне ток-шоў на СТК па моўным пытаньні. За некалькі тыдняў маладзёны сабаралі 1796 подпісаў. Сярод падпісантаў быў нават былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Мілінкевіч.

У адказе старшыні выканкама паведамляецца, што кіраўніцтву Аўтапарка №1 рэкамэндавана агучваць прыпынкі на двух дзяржаўных мовах. У прапанаваным ток-шоў на СТК было адмоўлена з-за адсутнасьці студыі. Наконт літаратурных мерапрыемстваў у школах і артыкулах пра гісторыю случыны ў мясцовай прэсе было адзначана, што гэткія мерапрыемствы заплянаваныя і дадзеныя прапановы будуць улічаны.

Моладзевы лідэр Іван Шыла, які зьяўляўся каардынатарам кампаніі, так пракамэнтаваў saligorsk.org дадзены адказ:

- Пасьля нашае сустрэчы з Аляксандрам Рымашэўскім мы былі настроены даволі скэптычна. У адказ на нашыя прапановы па папулярызацыі роднае беларускае мовы, па правядзеньні літаратурных конкурсаў, нам на жорсткай трасянцы было рэкамэндавана лепш паехаць у калгас і заняцца пытаньнем павелічэньня надояў у кароў. Аднак у пісьме быў дадзены больш менш адэкватны адказ. Нажаль адказ атрымаўся даволі абстрактны. Не зразумела калі і якія мерапрыемствы заплянаваныя ў сувязі з 125-годзьдзем нараджэньня Купалы й Коласа. З гэтае прычыны не магчыма як небудзь на іх паўплываць. Па пытаньні агучваньня прыпынкаў па беларуску выканкамам было рэкамэндавана кіраўніцтву выкарыстоўваць і беларускую і расейскую мову. Але ж, як вядома, рэкамэндацыі не зьяўляюцца абавязковымі і няма аніякай гарантыі, што мы пачуем родную мову ў грамадзкім траспарце.

Як паведаміў моладзевы актывіст Аляксей Валабуеў, зыходзячы з атрыманага адказу з выканкаму бліжэйшым часам будуць накіраваныя лісты ў Аўтобусны парк №1 з патрабаваньнем агучваньня прыпынкаў па беларуску, а так сама ў адзьдзелы адукацыі, культуры і ідэалягічнае працы з мэтай высьвятленьня заплянаваных мерапрыемстваў з нагоды 125-годзьдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа. Акрамя таго правяраюцца тэхнічныя магчымасьці СТК і наяўнасьць студыі для мажлівага правядзеньня ток-шоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international