Суд адмовіўся разглядаць іск Віктара Малочкі супраць Салігорскага тэлеканала

2013 2013-07-18T14:41:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Салігорскага раёна адмовіў сябру АГП Віктару Малочка ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы супраць дзяржаўнага прадпрыемства “Салігорскі тэлевізійны канал”. На думку суддзі Алы Трафімчук, заяўнік не прайшоў працэдуру папярэдняга пазасудовага разбіральніцтва.

Паводле вызначэння суда, “па пытаннях, датычных сферы жыццядзейнасці насельніцтва ў галіне сувязі, інфарматызацыі, у тым ліку функцыянавання і эксплуатацыі сістэм кабельнага тэлебачання, адказнымі за разгляд зваротаў па сутнасці з’яўляюцца аддзелы ідэалагічнай працы раённых выканаўчых камітэтаў, а выйшэйстаячым органам - галоўныя ўпраўленні (аддзелы) ідэалагічнай працы абласных выканаўчых камітэтаў”.

- Я, канешне, ведаў, што не ўсё ў парадку ў нашым “каралеўстве”, але судовая адмашка на  вырашэнне спрэчкі з тэлеканалам у аддзел ідэалагічнай працы выканкаму з’яўляецца проста нейкім абсурдам, - пракаментаваў сітуацыю Віктар Малочка. - Калі дзяржаўныя ідэолагі адказваюць за разгляд скаргаў на працу СМІ, дык пра якую свабоду слова наогул можна кажаць.

Па словах актывіста, вызанчэнне суда Салігорскага раёна ў бліжэйшыя дні будзе абскарджана ў Мінскім абласным судзе. Зрэшты, скарга ў ідэалагічны аддзел Салігорскага райвыканкаму таксама будзе накіравана.

Нагадаем, рашэнне судзіцца з мясцовымі тэлевізіёншычкамі актывіст прыняў з-за адмовы апошніх паставіць у эфіры у сакавіку 2013 году віншаванні з 95-годдзем Беларускай Народнай Рэспублікі ды адказамі на свае звароты на рускай мове.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international