Старшыня Магілёўскага абласнога суда прыпыніў спагнанне штрафу з Валерыя Вусіка

2013 2013-07-18T14:34:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vusik-valery-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17ліпеня грамадскі актывіст з Бялыніцкага раёна Валерый Вусік разам з сваім прадстаўніком, магілёўскім праваабаронцам Барысам Бухелем, пабывалі на прыёме ў старшыні Магілёўскага абласнога суда Ігара Прашко.

Па словах Валерыя Вусіка, на прыём да старшыні абласнога суда ён запісаўся папярэдне за дзесяць дзён да гэтага.

Падчас сустрэчы Ігар Прашко ўважліва выслухаў аргументы Валерыя Вусіка, чаму той не пагаджаецца з рашэннем суда Бялыніцкага раёна аб спагнанні з яго штрафа ў памеры 5 мільёнаў рублёў. Барыс Бухель падрабязна распавёў пра шматлікія парушэнні юрыдычных нормаў падчас паседжання суда Бялыніцкага раёна пад старшынствам суддзі Уладзіміра Гуза 29 сакавіка 2013 года.

Старшыня Магілёўскага абласнога суда, выслухаўшы аргументы Валерыя Вусіка і праваабаронцы Барыса Бухеля, паведаміў ім, што ўважліва вывучыць справу, каб даведацца, ці сапраўды былі працэсуальныя парушэнні падчас суда ў Бялынічах.

Таксама Ігар Прашко накіраваў распараджэнне ў суд Бялыніцкага раёна аб тым, каб судовыя выканаўцы пакуль прыпынілі спробы спагнання штрафу ў памеры 50 базавых велічынь з Валерыя Вусіка да моманту разгляду старшынёй Магілёўскага абласнога суда яго скаргі ў парадку нагляду.

Нагадаем, што 29 сакавіка 2013 года старшыня суда Бялыніцкага раёна Уладзімір Гуз пакараў Валерыя Вусік аштрафам у памеры 30 базавых велічынь за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і штрафам у памеры 20 базавых велічынь за парушэнне артыкула 17 Закона аб СМІ пры распаўсюдзе газеты “Магілёўскі Выбар”. Па сукупнасці канчатковы памер штрафу вызначаны ў памеры 50 базавых велічынь, што на сённяшні дзень складае 5 мільёнаў рублёў.

25 красавіка ў Магілёўскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі жыхара вёскі Лебедзянка Бялыніцкага раёна Валерыя Вусіка на рашэнне суда Бялыніцкага раёна. Суддзя Магілёўскага абласнога суда Павел Клімаў, які разглядаў касацыйную скаргу Валерыя Вусіка, прыняў рашэнне пакінуць пастанову суда Бялыніцкага раёна без зменаў, а касацыйную скаргу Валерыя Вусіка без задавальнення.

5 ліпеня 2013 года Валерый Вусік падаў скаргу з просьбай адмяніць уступіўшую ў законную сілу пастанову суда Бялыніцкага раёна аб пакаранні яго штрафам у памеры 50 базавых велічынь нібыта за паклёп і за распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар” на імя старшыні Магілёўскага абласнога суда Ігара Прашко.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international