Спагнанне штрафу з магілёўскага актывіста прыпынілі

2013 2013-07-18T08:50:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

17 ліпеня Валерый Вусік наведаў старшыню Магілёўскага аблсуда Ігара Прошку ў суправаджэнні праваабаронца Барыса Бухеля.

Пасля сустрэчы сп. Прошка накіраваў у Бялынічы распараджэнне пакуль што прыпыніць спробы спагнаць са сп. Вусіка штраф. Тэчку з матэрыяламі справы суддзя ўзяў для асабістага вывучэння – высветліць, ці насамрэч былі працэсуальныя парушэнні ў часе суда.

Яшчэ вясной старшыня суда Бялыніцкага райсуда Уладзімір Гуз пакараў грамадскага актывіста Валерыя Вусіка штрафам у памеры 30 базавых велічынь “за паклёп на адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова” і штрафам у памеры 20 базавых велічынь “за парушэнне артыкула 17 Закона аб СМІ пры распаўсюдзе газеты “Магілёўскі Выбар”.

Паклёп, на думку суддзі, быў распаўсюджаны ў артыкуле пра недахопы ў працы гаспадаркі, які сп.Вусік надрукаваў у незалежнай маланакладнай газеце “Магілёўскі выбар”, а таксама ў яго каментары незалежнаму тэлеканалу “Белсат”.

У сукупнасці памер штрафу на сённяшні дзень складае 5 мільёнаў рублёў. Сп. Вусік з дапамогай праваабаронцы Барыса Бухеля працягвае змагацца за яго адмену, бо вінаватым сябе не лічыць.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international