Ліст не дайшоў, бо адпраўлены ў пракуратуру

2013 2013-07-17T16:15:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/svabodu_statkievichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла жонка палітыка, Марына Адамовіч, праблемы з ліставаннем узнікалі шмат разоў і раней. Але тады лісты Мікалая Статкевіча проста "не праходзілі цэнзуру", а лісты ад яго адрасатаў "знікалі" ці, у выпадку, калі ліст быў "замоўлены", палітвязень атрымліваў толькі пусты канверт.

- Апошні з атрыманых лістоў мяне здзівіў, - расказала Марына. - У ім Мікалай паведаміў, што яго папярэдні ліст быў не проста канфіскаваны, а накіраваны ў абласную пракуратуру разам з яго паказаннямі аб сітуацыі ў Шклоўскай калоніі, пра якую ён напісаў у гэтым лісце.

- Цікава, што б гэта значыла? Ці то адміністрацыя турмы баіцца, каб інфармацыя пра тое, што адбываецца ва ўстановах пенітэнцыярнай сістэмы, выйшла на волю? Ці то, наадварот, вырашылі праявіць пільнасць і "прасігналізаваць" аб выяўленых парушэннях? То можна было копію ліста скарыстаць. Таму схіляюся да першага, - сказала Марына Адамовіч.

Жанчына не ведае аб змесце ліста, але кажа, што нецяжка здагадацца, што расказаць Мікалаю Статкевічу было пра што.

- Я вельмі добра памятаю, што там адбывалася акурат два гады таму, калі пасля прыезду Лукашэнкі ў Шклоў і яго знакамітай прапановы "палітычным" "папрасіцца", там пачаўся страшэнны ціск на іх. Таму, думаю, напісаць Міколу было пра што. Спадзяюся, што ўтаіць гэта ўжо немагчыма, нават, калі будзе сканфіскаваны яшчэ дзясятак лістоў.

Нагадаем, што начальнік калоніі №17 палкоўнік Ермаліцкі, ягоны намеснік Ягулеўскі і яшчэ два супрацоўнікі, якія непасрэдна вінаватыя ў катаваннях "палітычных", амаль два гады таму былі ўнесеныя ў спіс неўяздных у Еўрапейскі Саюз.

statkevich.org

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international