Леанід Мархотка працягвае змаганне з незаконнымі пагрозамі аб унясенні ў спісы "невыязных"

2013 2013-07-17T09:24:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/marhotka-sal-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску

Леанід Мархотка, прадстаўнік БХК у Салігорску

У пошуках праўды ў спрэчцы з КУП “Разлікова-касавы цэнтр г.Салігорска” мясцовы праваабаронца Леанід Мархотка звярнуўся ў Пракуратуру Мінскай вобласці.

Нагадаем, што яшчэ вясною Разліковы цэнтр змясціў у “жыроўках” абвестку аб стварэнні спісаў “невыязных” ды ўзяў на сябе адказнасць па накіраванні гэтых спісаў у Дзяржаўны памежны камітэт. На пачатку лета незаконныя дзеянні камунальшчыкаў праваабаронца абскардзіў ў пракуратуры Салігорскага раёна, але не знайшоў там паразумення.

Леанід Мархотка лічыць, што атрыманы адказ на яго скаргу не быў разгледжаны пракуратурай Салігорскага раёна па сустнасці:

- Замест рэагавання на факт выкладзены ў маёй скарзе пракуратура Салігорскага раёна ў асобе пракурора В. І. Бельчына выступіла ў якасці адваката дзеяняў Разлікова-касавага цэнтру ды ўзялася тулмачыць заканадаўства, - кажа праваабаронца.

У сваёй скарез на імя пракурора Мінскай вобласці Леанід Мархотка даводзіць, што Законам “Аб пракуратуры” не прадугледжваецца выступленне пракуратуры на чыім-небудзь баку альбо дача тулмачэнняў Законаў замест рэагвання на здзейсненыя неправамерныя дзеянні фізічных і юрыдчных асоб ці арганізацый.

На гэтай падставе і ў сувязі з тым, што адказ пракуратуры быў дадзены не па сустнасці скаргі і з грубым парушэннем Закона “Аб пракуратуры”, праваабаронца патрабуе пракурорскага рэагавання пракурора Мінскай вобласці на нерпавамерныя дзеянні, а дакладней бяздзеянні, пракуратуры Салігорскага раёна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international