Начальнік упраўлення унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама прынёс прабачэнні за “непрафесійныя дзеянні міліцыі”

2013 2013-07-16T15:31:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гаворка ідзе пра здарэнне, што адбылося 7 ліпеня ў Пінску, дзе мясцовыя міліцыянеры з асаблівай жорсткасцю правялі “зачыстку” вулічных гандляроў каля міні-рынку “Заходні”.

З інтэрв’ю, якое кіраўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Іван Саўчыц зрабіў для дзяржаўнай газеты “Заря”, вынікае, што разбіральніцтва па гэтай справе вядзе Следчы камітэт, аднак абласная міліцыя таксама праводзіць службовую праверку. Ужо пасля папярэдніх яе вынікаў кіраўнік УУС вырашыў прынесці прабачэнні за дзеянні сваіх падначаленых. “Вядома, факт адміністрацыйнага правапарушэння грамадзянамі меў месца і складзеныя пратаколы былі следствам гэтага парушэння закона, але далейшыя дзеянні міліцыянераў былі непрафесійнымі”, - адзначыў Іван Саўчыц.
Пажылыя жыхары Пінску ўжо даўно прадаюць гародніну і садавіну з уласных прысядзібных участкаў каля ўваходу на міні-рынак "Заходні". Супрацоўнікі міліцыі і раней спрабавалі перашкодзіць гэтаму, але, як правіла, усё абмяжоўвалася тым, што гандляроў разганялі альбо папярэджвалі аб адказнасці. Аднак 7 ліпеня каля міні-рынку адбылася сапраўдная “зачыстка”: міліцыянты сілай закідвалі парушальнікаў у службовыя машыны, выкручвалі пенсіянерам рукі, збівалі іх, цягалі за валасы і рвалі вопратку. Усяго, па сведчаннях відавочцаў, было затрымана каля 10 чалавек.

 

Начальнік упраўлення унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама прынёс прабачэнні за “непрафесійныя дзеянні міліцыі”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international