З даклада еўрадэпутата Палецкіса: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі выклікае асцярогі

2013 2013-07-16T13:03:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/justas-paleckis.jpg
Дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Юстас Палецкіс

Дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Юстас Палецкіс

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі "застаецца сумнай і выклікае асцярогі". Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, якую дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента (ЕП) па Беларусі Юстас Палецкіс падрыхтаваў для Савета ЕС, Еўракамісіі і Службы знешніх дзеянняў.

9 ліпеня камітэт па замежных справах ЕП ухваліў даклад у другім чытанні пасля таго, як у дакумент было ўнесена каля 300 паправак. Сёння тэкст ухваленага дакумента апублікаваны на сайце Еўрапарламента.

Нагадаем, прадстаўленне камітэту даклада па Беларусі ў першым чытанні ў канцы мая выклікала вялікі грамадскі рэзананс. Першапачаткова ў дакуменце адзначалася паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе, што выклікала абурэнне беларускай апазіцыі і праваабаронцаў. У адказ на абвінавачанні аўтар даклада Юстас Палецкіс сцвярджаў, што такую выснову ён зрабіў на падставе інфармацыі беларускіх праваабаронцаў.

У выніковым варыянце даклада гаворыцца: "Нягледзячы на змяншэнне ў абсалютных лічбах палітычна матываваных арыштаў (паводле даных праваабарончага цэнтра "Вясна" з 868 у 2011 годзе да 235 у 2012 годзе), захоўваецца атмасфера рэпрэсій і запалохвання".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international