МУС: галоўным фактарам, які правакуе рэцыдыў, з'яўляецца адсутнасць дастатковага матэрыяльнага забеспячэння

2013 2013-07-16T12:47:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kamera-turma.jpg

Праведзенае МУС Беларусі анкетаванне тых, хто зноў учыніў злачынства, калі выйшаў на волю, і тых, хто выправіўся, паказала, што сярод фактараў, якія правакуюць рэцыдыў, галоўнай з'яўляецца адсутнасць дастатковага матэрыяльнага забеспячэння. Так лічаць 34% апытаных. Гэтыя даныя прыведзены ў інтэрв'ю намесніка начальніка ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС Сяргея Аляшкевіча на сайце міліцэйскага ведамства.

Сярод іншых фактараў рэспандэнты называлі зносіны з асобамі, якія вядуць антыграмадскі лад жыцця (23%), ужыванне наркотыкаў ці алкаголю (21%), адсутнасць працы (17%).

Тыя, хто выправіліся, называлі ў якасці прычын паспяховай адаптацыі станоўчы ўплыў сваякоў, наяўнасць сям'і, працы, адмову ад алкаголю, наркотыкаў і зносінаў з асацыяльнымі асобамі, прафілактычную працу міліцыі.

"Як бачна, наяўнасць працы і сям'і з'яўляюцца ключавымі фактарамі вяртання чалавека ў грамадства, а таксама адмова ад шкодных звычак. І наша праца пастаянна патрабуе нарошчвання намаганняў у гэтых кірунках і актывізацыі ўзаемадзеяння ўсіх зацікаўленых", — сказаў Аляшкевіч.

Паводле звестак МУС, за першае паўгоддзе 2013 года тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў забяспечаны кантроль і прафілактычнае назіранне за 127.860 асобамі, якія маюць судзімасць (за першае паўгоддзе 2012 года — 136.470).

Прынятыя арганізацыйныя і практычныя захады дазволілі па выніках першага паўгоддзя гэтага года знізіць колькасць злачынстваў, учыненых асобамі, якія маюць судзімасць, у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам на 14,5% (з 16.680 да 14.262). Скарачэнне колькасці рэцыдыўных злачынстваў адзначана ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі.

Пры гэтым на 18,3% (з 1.214 да 992) менш учынена асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў. Таксама зарэгістравана зніжэнне колькасці крадзяжоў, учыненых асобамі, якія маюць судзімасць, на 30,1% (з 7.857 да 5.489), рабаванняў — на 14,3% (з 645 да 553), разбояў — на 2,9% (са 103 да 106).

Сумесна з органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне праведзены мерапрыемствы па працаўладкаванні 3.517 судзімых, вызваленых з папраўчых устаноў (3.554), 403 асобам гэтай катэгорыі аказана садзейнічанне ў атрыманні пашпарта (536).

Знізілася колькасць злачынстваў, учыненых асобамі, якія маюць судзімасць і якія не працавалі і не вучыліся, на 16,7%.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international