Віцебскі абласны суд не падтрымаў скаргу Антаніны Піванос, якая патрабуе выканаць рашэнне КПЧ ААН

2013 2013-07-15T13:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/antanina-pivanos.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віцебская актывістка  Антаніна Піванос

Віцебская актывістка Антаніна Піванос

Пенсіянерка Антаніна Піванос – аўтарка вышыванкі са словамі малітвы "Ойча наш", якую ў 2008 годзе за з'яўленне з гэтай вышыванкай у цэнтры Віцебску прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за несанкцыянаванае пікетаванне. Пасля яе звароту ў Камітэт па правах чалавека ААН яна атрымала  ліст з рашэннем  КПЧ ААН, згодна з якім беларускі бок мусіць узнавіць парушаныя правы спадарыні Піванос, а таксама выплаціць ёй  грашовую кампенсацыю за канфіскаваную маёмасць і вярнуць суму штрафу, якім яе пакаралі незаконна.

Антаніна Піванос дамагаецца выканання рашэння КПЧ ААН ужо даўно: з гэтым яна звярнулася ў Чыгуначны райсуд Віцебску,  які 17 траўня гэтага году адмовіў ёй у задавальненні патрабаванняў.

Зварот у абласны суд таксама не дапамог: адмоўнае рашэнне Чыгуначнага райсуду пакінута без зменаў. Спадарыня Піванос мае намер абскарджваць рашэнне суду ў вышэйшых судовых інстанцыях, як яна рабіла раней, калі справа тычылася канфіскаванай вышыванкі ды штрафу. Калі ёй не ўдасца дамагчыся выканання рашэння Камітэту па правах чалавека, яна, верагодна, зноў звернецца ў КПЧ ААН – са скаргай пра тое, што рашэнні гэтай аўтарытэтнай міжнароднай структуры ў Беларусі не выконваюцца.

Інцыдэнт з вышыванай малітвай, з якога, уласна, усё пачалося,  адбыўся ў Віцебску 25 сакавіка 2008 г.  Антаніна Піванос вырашыла падарыць сваю вышыванку  ў Дзень Волі віцебскаму апазіцыянеру Барысу Хамайду.  Яна прынесла яе да так званага Сіняга дому, дзе спадар Хамайда распаўсюджваў незалежную прэсу. Калі яна разгарнула вышыванку, над якой працавала некалькі месяцаў,  вышытыя чырвонымі ніткамі на белай тканіне словы міліцыянты расцанілі як плакат апазіцыйнага зместу. І Антаніна Піванос была пакараная штрафам у памеры дзьвюх базавых велічынь нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце і  канфіскацыяй вышыванкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international