Тэма “круглага стала” - артыкул 193.1 і справа Аляксея Шчадрова

2013 2013-07-15T11:03:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchadrou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Шчадроў. Фота сайта БХД.

Аляксей Шчадроў. Фота сайта БХД.

Круглы стол, прысвечаны ўзбуджэнню крымінальнай справы па артыкуле 193.1 супраць Аляксея Шчадрова, які ў сваёй весцы арганізаваў прытулак для бяздомных, пройдзе ў Менску 16 ліпеня.

Паводле пастановы начальніка ААПП Шчучынскага РАУС маёра міліцыі Сяргея Асовіка, які разглядаў матэрыялы праверкі, Аляксей Шчадроў “арганізаваў дзейнасць … незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі і забяспечыў умовы яе функцыянавання без рэгістрацыі ва ўсталяваным заканадаўствам парадку”.

 Прыняць удзел у круглым стале мяркуюць юрысты, праваабаронцы, палітыкі і журналісты, а таксама Аляксей Шчадроў.

Падчас круглага стала прапануецца абмеркаваць сітуацыю вакол дадзенай справы, магчымыя захады палітыкаў і праваабронцаў, каб абараніць справу дапамогі людзям, якія нікому непатрэбныя ў цяжкі перыяд свайго жыцця.

Паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу Шчадрову зараз пагражае да двух гадоў турэмнага зняволення.

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч адзначае, што ў  2011 годзе выйшла Заключэнне Венецыянскай камісіі адносна артыкулу 193-1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. У Заключэнні, у прыватнасці, гаворыцца, што артыкул 193-1 парушае Міжнародны пакт аб палітычных і грамадзянскіх правах і з’яўляецца патэнцыйным інструментам для дзяржавы ў стрымліванні грамадскіх актывістаў, дае ўладам шырокія паўнамоцтвы ўмешвацца ў фундаментальнае права на свабоду асацыяцый, свабоду думкі, перакананняў і іх выказвання.

Круглы стол адбудзецца ў аўторак, 16 ліпеня, па адрасе Чарнышэўскага 3. Пачатак у 11-00.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international