Смалявічы: абмяркоўваць дэталі плана тэхнапарку абывацелю няпроста

2013 2013-07-15T10:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smaliavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Парк павінен паўстаць у Смалявіцкім раёне. Дачнікі перажываюць за свае дамы. Фота belsat.eu

Парк павінен паўстаць у Смалявіцкім раёне. Дачнікі перажываюць за свае дамы. Фота belsat.eu

Смалявіцкі райвыканкам прадставіў усім зацікаўленым асобам магчымасць на ўласныя вочы пабачыць дэталёвы план тэрыторыі першачарговага асваення "Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку", размясціўшы схему на сваім сайце.

Аднак, простаму абывацелю абмеркаваць гэты план даволі праблематычна. Справа ў тым, што на прадастаўленых схемах можна ўбачыць толькі рознакаляровыя квадрацікі і іншыя геаметрычныя фігуры без ўказання населеных пунктаў і дачных кааператываў, дзе і будуць размяшчацца плануемыя пабудовы. Так што разабрацца ў прадстаўленых матэрыялах наўрад ці пад сілу чалавеку, які не мае спецыяльнай адукацыі і не валодае інфармацыяй пра тое, якія землі вырашана аддаць пад тэхнапарк.

А менавіта гэты аспект і цікавіць як саміх жыхароў Смалявіцкага раёна, так і шматлікіх мінчан, якія маюць лецішчы на ​​тэрыторыі, побач з якой будзе весціся забудова. Дарэчы, пад тэхнапарк адведзена ні многа ні мала, а 1120,51 гектараў зямлі.

Грамадскае абмеркаванне будзе доўжыцца да 23 ліпеня, а на наступны дзень у гарадскім палацы культуры будзе праведзена сустрэча з распрацоўшчыкамі плана Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international