Круглянская міліцыя перадузята ставіцца да цыган

2013 2013-07-15T09:40:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cygany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Круглянская раённая газета “Сельская жыццё” ( № 52 ад 10 ліпеня 2013 года) змясціла артыкул “Пачасціліся кішэнныя крадзяжы” за подпісам першага намесніка Круглянскага РАУС, падпалкоўніка міліцыі А. Матусевіча.

У артыкуле падпалкоўнік міліцыі звяртаецца да жыхароў Круглянскага раёна: “Пры наведванні вашых населеных пунктаў альбо кватэр асобамі цыганскай нацыянальнасці, а таксама іншымі асобамі, якія прадстаўляюцца сацыяльнымі работнікамі і цікавяцца памерам пенсій, альбо навязліва прапаноўваючымі набыць якія-небудзь тавары па нізкаму кошту, адразу ж паведамляйце пра гэта ў Круглянскі РАУС па тэлефонах 102, 54-002, 51-037”.

З прыведзенага вышэй тэксту бачна, што першы намеснік начальніка Круглянскага РАУС заклікае бачыць у любым чалавеку “цыганскай нацыянальнасці” патэнцыйнага злачынцу, пры з’яўленні якога жыхары павінны адразу ж выклікаць супрацоўнікаў міліцыі. Верагодна, падпалкоўнік Матусевіч не ведае, да чаго прывяло дзяленне людзей на гатункі па нацыянальнай прыкмеце ў нацысцкай Германіі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international