viasna on patreon

Бабруйск: Пасля публікацый у СМІ свастыку з будынка прыбралі (фота)

2013 2013-07-15T09:35:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-svastyka-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Свастыку, якая знаходзілася на адным з будынкаў у мікрараёне №6 Бабруйска паўтары месяцы, нарэшце зафарбавалі. А таго часу, як інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна” і да знікнення сімвала са сцяны, прайшлі прыкладна суткі.

-Яшчэ 12 ліпеня раніцай свастыка на будынку была, а недзе пасля абеда знікла, яе зафарбавалі сінім колерам. Хацелася б выказаць словы ўдзячнасці тым людзям ці службам, якія нарэшце зрэагавалі і прыбралі свастыку. А таксама хочацца спадзявацца, што такое ў нашым горадзе болей не паўтарыцца, - адзначыла Вольга Піманава.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства