Палітвязня Эдуарда Лобава наведаў святар

2013 2013-07-15T09:26:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітзняволены маладафронтавец Эдуард Лобаў сустрэўся ў калоніі з каталіцкім святаром айцом Дзмітрыем са Слуцкай епархіі. Раней ён ужо двойчы сустракаўся з гэтым жа святаром.

Як расказала маці палітзняволенага Марына Лобава, сустрэча адбывалася ў прысутнасці супрацоўніка адміністрацыі Івацэвіцкай калоніі №22, дзе адбывае пакаранне Эдуард, і працягвалася прыкладна гадзіну:

- Яго наведаў айцец Дзмітрый. Эдзік прычасціўся і паспавядаўся. На споведзі прысутнічаў начальнік калоніі. А споведзь зрабіць даволі праблематычна ў прысутнасці іншай асобы, а пагаварыць тым больш. Дамовіліся, што недзе праз 2 месяцы айцец Дзмітрый зноў сустрэнецца з Эдзікам.

Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады нібыта за хуліганства. Па гэтай жа справе на 2 гады асуджаны і лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч.

Аднак у час суда віна маладафронтаўцаў не была даказаная, а з паказанняў сведкаў вынікала, што яны сталі ахвярамі спланаванай спецслужбамі правакацыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international