Баранавічы: Міколу Чарнавуса апыталі наконт прадпрымальніцкіх акцый пратэсту

2013 2013-07-13T12:33:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikalaj-baran.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 ліпеня баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус быў выкліканы позвай ў Баранавіцкі гарадскі аддзел міліцыі, дзе намеснік начальніка Павел Кульгавік паўтары гадзіны яго апытваў наконт несанкцыянаваных мітынгаў прадпрымальнікаў 27 чэрвеня і 1-2 ліпеня. М. Чарнавус не прызнаў сябе арганізатарам несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, адзначаючы, забастоўкі прадпрымальнікаў узніклі стыхійна, таму што былі выкліканы непрымальнымі ўмовамі сертыфікацыі і стандартызацыі тавараў.

Па словах Міколы Чарнавуса, за дзень да ягонага выкліку ў міліцыю туды ж быў выкліканы дырэктар Кааператыўнага рынка Віталь Рахмеджанаў, якому было зададзена (як ён перадаў Чарнавусу) пытанне: няўжо Чарнавуса нельга выгнаць з рынка?

Пратакол апытання не быў складзены, Павел Кульгавік паведаміў, што Чарнавус будзе выкліканы паўторна.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international