Адміністратыўны савет Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) 27-30 сакавіка ў Жэневе вяртаецца да «беларускай праблемы»

2007 2007-03-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні магчымага пазбаўлення Беларусі гандлёвых прэферэнцыяў МАП вырашыла расставіць кропкі над «і», паведаміла pahonia.promedia.by.

27-30 сакавіка ў Жэневе Адміністратыўны савет МАП мае заслухаць справаздачу аб выкананні з боку афіцыйнага Мінска рэкамендацыяў па спыненні ціску на незалежны прафсаюзны рух. МАП настроена пазбавіць Беларусь гандлёвых льгот на рынку Еўрасаюза за ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы незалежных прафсаюзаў. У сярэдзіне лютага кіраўніцтва МАП правяло чарговы раўнд кансультацый з афіцыйным Мінскам па выкананні рэкамендацый; абмеркавалі з прадстаўнікамі беларускай улады некаторыя аспекты законапраекта аб прафсаюзах. Выканаўчы дырэктар МАП Кары Тапіёла сцвярджае, што МАП валодае інфармацыяй пра існаванне альтэрнатыўнага законапраекта, выпрацаванага БКДП.

Калі пачыналася сесія Адміністратыўнага савета МАП, старшыня Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук знаходзіўся ў Бруселі. Рэч у тым, што 19-23 сакавіка ў Жэневе прайшоў з'езд Міжнароднага саюза работнікаў харчовай і тытунёвай прамысловасці, якія прыняў спецыяльную рэзалюцыю па парушэнні правоў беларускіх незалежных прафсаюзаў. «Улады Беларусі праводзяць палітыку, накіраваную на ліквідацыю незалежнага прафсаюзнага руху і недапушчэнне адстойвання работнікамі сваіх працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў… У краіне шырока ўведзеная сістэма, якая прадугледжвае замену бестэрміновых працоўных дамоў тэрміновымі, якая ператварыла большасць работнікаў з пастаянных у часовыя», - гаворыцца ў рэзалюцыі.

«Цяпер Аляксандр Ярашук знаходзіцца ў Бруселі. Чакаецца, што ён сустрэнецца з пасламі Еўрапейскага Саюза. І на гэтай сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытанні пра магчымую адмену гандлёвых льгот», - сказаў «Народнай волі» намеснік старшыні БКДП Мікалай Канах.

Што да тэрмінаў адмены гандлёвых прэферэнцыяў, то афіцыйны Мінск дэ-факта яшчэ мае з паўгода, каб пазбегнуць санкцый МАП. Гаворка – даваць ці не даваць гандлёвыя прэферэнцыі той ці іншай краіне – вядзецца толькі з пачатку кожнага новага года, гэта значыць, са студзеня 2008 года.

«Цягам 2007 года ўлады яшчэ маюць шанс паўплываць на сітуацыю і на рашэнне МАП. Улады толькі робяць выгляд, што гатовыя да дыялогу з МАП, а на справе – працягваюць умешвацца ў справы незалежных прафсаюзаў», - кажа М.Канах.

Страта гандлёвых прэферэнцыяў будзе азначаць, што Беларусь не атрымае 10% льгот пры гандлі з краінамі ЕС. У грашовым выражэнні прамыя страты могуць дасягнуць 300-400 мільёнаў еўра.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international