На сёння прызначаны суд над віцебскай журналісткай

2013 2013-07-12T11:48:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Віцебскую сябру ГА “БАЖ” Алену Сцяпанаву вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб СМІ. Адміністратыўную справу завёў Кастрычніцкі РАУС Віцебска на падставе арт. 22.9 ч.2 КаАП.

Паводле пратакола, Алена на працягу доўгага перыяду “ажыццяўляла прафесійную дзейнасць журналіста замежнага СМІ “Радыё Свабода” без адпаведнай акрэдытацыі”.

Між тым, адміністратыўны артыкул, на падставе якога ўзбуджана справа, гучыць як “парушэнне вызначанага парадку рассылкі абавязковых бясплатных асобнікаў перыядычных выданняў, распаўсюд эратычных выданняў, апублікавання СМІ абвяржэння, а таксама незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”.

Якім чынам стасуюцца паміж сабой гэтыя абвінавачанні, стане вядома сёння ў судзе.

Справу Алены а 15-й гадзіне пачне разглядаць Кастрычніцкі райсуд Віцебска. У выпадку прызнання журналісткі вінаватай ёй можа пагражаць штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international