Брэст: жыхары шукаюць абароны ў пракуратуры ў канфлікце з уладамі

2013 2013-07-12T11:02:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-vul-astrouskaga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падставай для звароту ў наглядную ўстанову жыхароў дома №10 па вуліцы Астроўскага ў абласным цэнтры было тое, што гарвыканкам патрабуе высялення, спасылаючыся на аварыйны стан будынка. Цікава, што ў 2011-м годзе брэсцкія ўлады заключылі інвестыцыйную дамову з прыватнай кампаніяй аб продажы гэтага дома, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, ў цэнтры горада. Яшчэ праз год будынак быў прызнаны аварыйным і адтуль пачалі высяляць жыхароў. Але з высяленнем у мікарараён, што знаходзіцца на ўскрайку Брэста, пагадзіліся не ўсе людзі, якія з’яўляюцца ўласнікамі кватэр. Так, адна з іх - Валянціна Мальцава - лічыць, што ў сітуацыі прымусовага высялення жыхароў было парушана права на ўласнасць, а сама інвестыцыйная дамова пра продаж дома мусіць быць адменена. “Абурае сам факт заключэння такой дамовы ў абход нас, як уласнікаў, бо кватэры былі прыватызаваныя разам з падваламі і дапаможнымі памяшканнямі. Не было ніякіх звестак пра заключэнне дамовы, з намі ўвогуле на гэты конт ніхто не размаўляў, затое раптоўна будыгнак прызналі аварыйным”, - кажа Мальцава, якая спадзяецца, што ў пракуратуры Брэсцкай вобласці зробяць наалежныя высновы і прызнаюць парушэнні з боку гарадскіх уладаў. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international