Жлобін: памылка прызнана, а судовы іск не задаволены

2013 2013-07-12T10:48:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Жлобінскага раённага суда Сняжана Галавенчык адмовіла ў задавальненні іску праваабаронцы Леаніда Судаленкі на карысць работніцы Беларускага металургічнага завода (БМЗ) Марыі Міраеўскай з патрабаваннем спагнаць з яе працадаўцы пенсію больш чым за чатыры гады.

–Мне зусім незразумела такое рашэнне суда, – кажа Леанід Судаленка, які прадстаўляў на судзе інтарэсы прыбіральшчыцы завода Марыі Міраеўскай. – На судовым пасежданні прысутнічаў юрыст БМЗ, які прадставіў суду ліст за подпісам генеральнага дырэктара БМЗ, у якім было сказана, што супрацоўнікі завода дапусціілі памылку, а таму пенсія іх супрацоўніцы павінна быць залічана. Але чамусьці суддзя адмовіла ў нашым законным патрабаванні.

Праваабаронца чакае матывіровачнай часткі на прысуд, пасля чаго плануе звяртацца з касацыйнай скаргай у Гомельскі абласны суд.

–Калі і гэта не дапаможа, мы будзем звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі, у тым ліку ў Вярхоўны суд, – кажа Леанід Судаленка.

Нагадаем, у траўні гэтага года праваабаронца падрыхтаваў і падаў пазоў у суд Жлобінскага раёну на карысць работніцы Беларускага металургічнага завода (БМЗ) Марыі Міраеўскай з патрабаваннем спагнаць з яе працадаўцы пенсію больш чым за чатыры гады. Жанчына не ведала, што па дасягненні 50 гадоў ёй павінна была быць налічана пенсія, а працадаўца «упусціў» дадзены факт, у выніку чаго работніца не атрымла за гэты час больш як 77 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international