Сяргей Скрабец падаў у суд Першамайскага раёна Мінска іск да Мінскага гарвыканкама

2007 2007-03-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Былы кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” абскарджавае рашэнне сталічнай вертыкалі, якая забараніла правядзенне 16 сакавіка мітынгу і рок-канцэрта ў парку Дружбы народаў, паведаміла pahonia.promedia.by.

Заяўнік прасіў Мінскі гарвыканкам дазволіць 16 сакавіка з 17.00 да 20.00 правесці ў парку Дружбы народаў мітынг і рок-канцэрт з мэтай “падтрымкі захоўвання законных канстытуцыйных парвоў асуджаных, зняволеных грамадзян Рэспцублікі Беларусь, членаў іх сем’яў”.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў даслаў Сяргею Скрабцу адказ-забарону нга парвядзенне акцыі. “У сувязі з тым, што 16 сакавіка 2007 года на тэрыторыі парка Дружбы народаў будуць праходзіць планавыя мерапрыемствы па ўборцы тэрыторыі і рамонту паркавага абсталявання, Мінгарвыканкам не дазваляе парвядзенне мітынгу і рок-канцэрта 16.03.2007 года”, - гаворыцца ў афіцыйным адказе.

Ліст ад сталічных улад Сяргей Скрабец называе “пасмешышчам”. “Паказаць гэты адказ любому падлетку – ён будзе доўга-доўга смяяцца”, - пракаментаваў сітуацыю палітык.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international