У Клімавічах падтрымалі палітвязняў

2013 2013-07-11T14:22:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/klimav-palit-1.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Клімавіцкія актывісты кампаніі “Гавары праўду” 10 ліпеня даслалі лісты падтрымкі беларускім палітвязням Мікалаю Статкевічу, Эдуарду Лобаву і Яўгену Васьковічу.

Акцыя адбылася ў межах інфармацыйнай кампаніі “Тыдзень салідарнасці з палітвязнямі”.

У сваіх лістах актывісты выказвалі палітвязням сваю падтрымку і салідарнасць, а таксама надзею на іх хуткае вызваленне, пажадалі ім стойка перанесці ўсе цяжкасці ў нялёгкіх умовах зняволення.

“Крыху раней мы даслалі лісты падтрымкі беларускім палітвязням Алесю Бяляцкаму, Зміцеру Дашкевічу і Паўлу Севярынцу, ну а 10 ліпеня адправілі лісты салідарнасці Мікалаю Статкевічу, Эдуарду Лобаву і Яўгену Васьковічу, - кажа клімавіцкі актывіст “Гавары праўду” Аляксандр Балобін. – Наогул, мы стараемся рэгулярна дасылаць з Клімавіцкага раёна лісты падтрымкі беларускім палітвязням, з некаторымі з іх ужо стала перапісваемся. Сваімі лістамі спрабуем неяк падтрымаць палітвязняў, паведамляем ім нейкія навіны з грамадскага жыцця. Лічу, што падтрымліваць палітвязняў з дапамогай такіх вось лістоў і паштовак салідарнасці неабходна пастаянна”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international