У Магілёве нечакана адбыўся суд па скарзе Алега Аксёнава на КДБ

2013 2013-07-11T09:02:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Магілёве 10 ліпеня суд разглядзеў скаргу каардынатара аргкамітэту БХД Алега Аксёнава на незаконнае вынясенне яму папярэджання КДБ за нібыта дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. У суд Аксёнава выклікалі па тэлефоне ў дзень суда, ніякіх позваў папярэдне ён не атрымліваў. 

Паседжанне суду цягнулася 20 хвілін. На ім прысутнічалі, апроч Алега Аксёнава, прадстаўнік КДБ, пракурор і суддзя. "Пракурор падтрымаў супрацоўніка КДБ і заявіў, што дзеянні камітэту былі нібыта законнымі. Суддзя ж на заклік абараняць Канстытуцыю і законнасць толькі ўсміхнулася", - кажа каардынатар.

Доказамі дзейнасці Алега Аксёнава па-ранейшаму ёсць артыкулы з інтэрнэт-СМІ, дзе ён названы не каардынатарам аргкамітэту БХД, а кіраўніком магілёўскага аддзялення партыі БХД.

Пасля перапынку суддзя пастанавіла пакінуць усё як ёсць і не задаволіла скаргу. Разам з тым Алег Аксёнаў мае намер абскарджваць рашэнне суду пасля таго, як атрымае афіцыйную пастанову суду.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international