Прайшло першае судовае паседжанне па справе звольненага “гранітаўца” Леаніда Дубаносава

2013 2013-07-10T16:08:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubanosau-granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Дубаносаў.

Леанід Дубаносаў.

У судзе Лунінецкага раёна адбылося папярэдняе паседжанне па іску былога рабочага  прадпрыемства “Граніт”,  актывіста Беларускага незалежнага прафсаюза Леаніда Дубаносава аб прызнанні яго звальнення незаконным і ўзнаўленні на працы. Леанід Дубаносаў патрабуе таксама абавязаць кіраўніцтва прадпрыемства выплаціць матэрыяльную дапамогу да адпачынку, якая прадугледжана па калектыўнай дамове.

На паседжанні высветлілася, што заява на дапамогу знікла, а, па словах прадстаўніка “Граніта” у судзе, такой заявы Дубаносаў не пісаў. Высветлілася таксама, што 7 сакавіка кіраўніцтва дасылала паведамленне пра непрацягненне кантракта. Але па адрасе, напісаным на паведамленні, Леанід не пражывае і роспіс аб тым, што паведамленне атрымана, не яго. Пра гэта суддзя быў пастаўлены ў вядомасць.

Працяг суда адбудзецца 23 ліпеня.

Нагадаем, што Леаніда  Дубаносава звольнілі з прадпрыемства “Граніт” у траўні, калі ён знаходзіўся ў адпачынку. Прычынай звальнення сталі нібыта дапушчаныя рабочым 2 парушэнні: адно з іх -- 29 лютага, а ў гэты дзень Дубаносаў быў на бальнічным, другое – 4 сакавіка, калі ён быў ужо ў адпачынку.

Але, на думку Леаніда Дубаносава, прычына звальнення зусім у іншым: кіраўніцтва “Граніта” не аднойчы папярэджвала актывіста, каб ён спыніў дзейнасць у незалежнай прафсаюзнай арганізацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international