Мікалай Дзядок адбыў 10 сутак у штрафным ізалятары

2013 2013-07-10T14:52:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітвязень Мікалай Дзядок правёў у штрафным ізалятары 10 сутак. Яго змясцілі туды ў першай палове чэрвеня па невядомых прычынах.

Пра гэта Радыё Рацыя паведаміла жонка палітвязня Валерыя Хоціна:

- Ён сказаў, што бадзёры, як заўсёды. Канешне ён не вельмі рады, што пачынаюцца перамовы паміж Еўразвязам і ўладамі, думае, што будзе гандль. Ён ужо даўно не разлічвае на тое, што зможа выйсці раней за свой тэрмін, таму проста сочыць за падзеямі, як назіральнік, але яму гэта не падабаецца. 

Мікалай Дзядок быў асуджаны да чатырох з паловай гадоў зняволення па “сраве анархістаў”. Адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме № 4.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international