Крымінальная справа І.Халіп накіравана ў суд для паўторнага разгляду

2013 2013-07-10T13:12:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Партызанскага РУУС Мінска накіравала ў суд матэрыялы крымінальнай справы журналісткі Ірыны Халіп для паўторнага разгляду.

«Калі я апошнім разам хадзіла ў інспекцыю адзначацца, мне сказалі, што на мінулым тыдні справа была накіравана ў суд, — сказала яна. — З суда пакуль позва не прыходзіла. Чакаю. Адтэрміноўка прысуду мінае 21 ліпеня. Але гэта нядзеля, так што тэарэтычна пасяджэнне павінна адбыцца не пазней як у наступную пятніцу, 19 ліпеня».

Паводле слоў Халіп, суд павінен вырашыць, вызваліць яе, адправіць у калонію ці пакінуць у тым жа статусе яшчэ на нейкі тэрмін.

Нагадаем, Ірына Халіп, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які атрымаў палітычны прыстанак у Вялікабрытаніі, у маі 2011 года была прызнана вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасля выбараў 19 снежня 2010 года і асуджана на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Яна не мае права пакідаць Мінск, павінна кожны тыдзень адзначацца ў міліцыі і быць дома пасля 22.00.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international