Сivil Rights Defenders: Дашліце паведамленне Алесю Бяляцкаму!

2013 2013-07-09T15:52:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/civilrightsdefenders.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Сivil Rights Defenders праводзіць акцыю  “Дашліце паведамленне Алесю Бяляцкаму да 12 ліпеня”

Алесь Бяляцкі, старшыня праваабарончай арганізацыі "Вясна", утрымліваецца ў турме з 4 жніўня 2011 года. У лістападзе 2011 года ён быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Прысуд без сумневу звязаны з праваабарончай дзейнасцю Алеся Бяляцкага ў Беларусі.

Паведамленне са знешняга свету шмат значыць для праваабаронцы. Дашліце ліст падтрымкі Алесю – пакажыце, што вы неабыякавыя і дапамажыце яму ня падаць духам!

Падпішыце гэтую петыцыю  да 12 ліпеня, каб дадаць сваё імя ў лісце. Civil Rights Defenders дашлюць гэтую петыцыю яму поштай у канцы ліпеня.

Каментар Алеся Бяляцкага адносна падобнай увагі і паказвае ягоны добры й сціплы характар:

"Такая міжнародная падтрымка бянтэжыць мяне, я думаю, што я гэтага не заслугоўваю. Адзінае, што мяне супакойвае – тое, што гэтыя людзі не проста падтрымліваюць асабіста мяне, але выказваюць свой пратэст супраць сістэматычных парушэнняў правоў чалавека. Гэта простае і яснае пасланне да ўсіх беларусаў".

Алесь Бяляцкі быў двойчы намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру, ягоныя мужныя й паслядоўныя дзеянні ў галіне правоў чалавека былі адзначаныя шматлікімі міжнароднымі ўзнагародамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international