Зміцер Дашкевіч: “Як ні было цяжка і беспрасветна, але наш час набліжаецца, а іхні сыходзіць”

2013 2013-07-09T14:48:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-list-tur.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітвязень Зміцер Дашкевіч спадзяецца на вызваленне ў наступным месяцы, пасля сканчэння дадатковага тэрміну за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”. Пра гэта Зміцер напісаў у лісце да бялыніцкага журналіста Барыса Вырвіча.

Ліст ад Зміцера Дашкевіча, адпраўлены 3 ліпеня, Барыс Вырвіч атрымаў сёння.

У прыватнасці, у лісце Зміцер Дашкевіч з гумарам паведамляе:

“У мяне самога, дык усё добра – сяджу. Пачытваю незалежныя выданні і штодня – СБ-БС J. У любую хвіліну ночы магу выдаць набор установак пра загніваючы капіталізм J. Калі ўсё будзе спакойна, дык у наступным месяцы мо ўжо і выберуся з палону. Будзем глядзець па сітуацыі, а тое я ўжо разок выбіраўся J”.

Таксама ў сваім пісьме Зміцер Дашкевіч выказвае скептычнае стаўленне да быццам бы маючай адбыццаў нашай краіне “лібералізацыі” і выказвае меркаванне, што “як ні было цяжка і беспрасвена,але наш час набліжаецца, а іхні сыходзіць”.

Як і заўсёды, заканчвае Зміцер ліст словамі з Бібліі: “Яшчэ трохі, і злачынца не стане; паглядзі на месца ягонае, і няма яго” (Пс.36:10).

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international