Гомельскія актывісты просяць кіраўніцтва РПЦ дапамагчы ў захаванні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

2013 2013-07-09T14:38:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kurapaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Крыжы ў Курапатах.

Крыжы ў Курапатах.

Актывісты аргкамітэту па захаванні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, створанага ў Гомелі, накіравалі ліст у Маскоўскі патрыярхат рускай праваслаўнай царквы з просьбай аб дапамозе. Некалькі гадоў таму актывісты ўсталявалі ахвярны крыж каля шашы «Гомель-Чарнігаў» на месцы масавых расстрэлаў людзей, каб ушанаваць памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У 2013 годзе расійская кампанія «Русские сладости» пачала будаваць непадалёк ад крыжа лагістычны цэнтр. Тут, у лесе за гомельскім мікрараёнам Навабеліца праходзілі масавыя расстрэлы людзей, у памяць аб ахвярах былі ўсталяваны некалькі крыжоў, і актывісты хвалююцца, што праз забудову помнікі ахвярам будуць знішчаны. Падтрымку ў справе абароны памяці ахвяр рэпрэсій актывісты просяць у праваслаўнай царквы.

На ліст, дасланы ў кампанію «Русские сладости», быў атрыманы адказ, падпісаны генеральным дырэктарам, што «дэмантаж названага крыжа ў ходзе будаўніцтва не плануецца, будаўнічыя работы ў названым лесе таксама не будуць праводзіцца». «Наша кампанія падтрымлівае імкненне захаваць памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій сярод мірнага насельніцтва Гомельшчыны і падзяляе Вашу заклапочанасць з гэтай нагоды»,— напісаў актывістам генеральны дырэктар «Русские сладости» Аляксандр Князеў.

Ён дадаў, што кіраўніцтва расійскай кампаніі пры будаўніцтве лагістычнага цэнтру атрымала ад мясцовай улады ўсе неабходныя дазволы і ўзгадненні, і будаўніцтва вядзецца згодна заканадаўству.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international