Прадпрымальнікам адмовілі ў зале для правядзеньня форуму

2007 2007-03-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня прадпрымальніцкага аб’яднаньня „Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка 27 сакавіка паведаміў, што ўзьніклі праблемы з правядзеньнем заплянаваных на красавік-травень прадпрымальніцкіх форумаў.

„Пэрспэктыва” плянавала правесьці свае форумы ў Віцебску, Берасьці й Гомелі — першы зь іх, „Пэрспэктывы прадпрымальнікаў Беларусі”, плянаваўся на 16 красавіка ў Віцебску.

— Мы зьвярнуліся да кіраўніцтва Віцебскага навучальнага цэнтра прафсаюзаў, — сказаў Шумчанка, — з просьбаю прадаставіць актавую залю ўстановы для нашага форуму і атрымалі папярэднюю згоду. Пасьля гэтага мой намесьнік Анатоль Шапавалаў накіраваў запрашэньні на форум усім прадстаўнікам „вэртыкалі” ў Віцебску. Нам адразу ж адмовілі ў зале, паколькі, аказваецца, там у красавіку вырашылі правесьці рамонт.

Паводле Шумчанкі, адмова ў прадастаўленьні залі для форуму абазначае і адмову ўладаў ад дыялёгу зь індывідуальнымі прадпрымальнікамі:

— Тым самым, — заключыў Шумчанка, — нас прымушаюць выказваць свае погляды пры дапамозе іншых формаў — мітынгаў, пікетаў і да т.п, паведамляе Радыё Рацыя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international