Будуць судзіць незалежную журналістку Алену Сцяпанаву

2013 2013-07-09T13:32:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Віцебскую сябру ГА “БАЖ” Алену Сцяпанаву вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб СМІ. У міліцыі лічаць, што Алена супрацоўнічае з замежным СМІ без акрэдытацыі.

9 ліпеня журналістка разам з адвакатам наведала Кастрычніцкі РАУС Віцебска, дзе старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргей Вяракса азнаёміў яе з пратаколам.

Паводле дакумента, Кастрычніцкі РАУС завёў супраць яе адміністратыўную справу па арт. 22.9 ч. 2 КаАП. Міліцыянты сцвярджаюць, што Алена на працягу доўгага перыяду “ажыццяўляла прафесійную дзейнасць журналіста замежнага СМІ “Радыё Свабода” без адпаведнай акрэдытацыі”.

“У матэрыялах справы, якія перадаюцца ў суд, сярод доказаў ёсць і такія: маўляў, міліцыянты бачылі, што я прысутнічала ў судах над актывістамі і  нешта запісвала ў сваім блакноце, – распавяла прэс-службе ГА “БАЖ” Алена. – Альбо нехта бачыў, што я званю па тэлефоне і расказваю пра падзеі “нявысветленым асобам”. З гэтага яны робяць выснову, што я супраоўнічаю з Радыё “Свабода”...”

Журналістка адмовіліся даваць тлумачэнні, спаслаўшыся на арт. 27 Канстытуцыі, які дае чалавеку права не сведчыць супраць самога сябе.

У жніўні мінулага года Алене Сцяпанавай абласная пракуратура вынесла папярэджанне за супрацоўніцтва з “чэшскай рэдакцыяй Радыё “Свабода””. Хаця такога СМІ і не існуе, аспрэчыць санкцыю журналістцы тады не ўдалося.

12 ліпеня справу Алены будзе разглядаць Кастрычніцкі райсуд Віцебска, пачатак а 15-й гадзіне. У выпадку прызнання журналісткі вінаватай ёй можа пагражаць штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international