Медвыцвярэзнікі перайменуюць у СІЗА, каб не было негатыву

2013 2013-07-09T11:34:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Беларусі рэарганізуюць цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і медвыцвярэзнікі. Адпаведны ўказ № 307 «Аб пытаннях удасканалення дзейнасці органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 ліпеня.

«Прадугледжана рэарганізацыя цэнтраў ізаляцыі правапарушальнікаў і медыцынскіх выцвярэзнікаў і іх пераўтварэнне ў структурныя падраздзяленні органаў унутраных спраў. Пры гэтым медыцынскія выцвярэзнікі перайменаваныя ў спецыялізаваныя ізалятары ў мэтах ліквідацыі негатыўнага ўспрымання папярэдняй назвы. Вызначаны катэгорыі асоб, якія могуць змяшчацца ў гэтыя падраздзяленні, парадак пакрыцця імі выдаткаў на харчаванне і ўтрыманне, статус медыцынскіх работнікаў, якія знаходзяцца ў штаце гэтых падраздзяленняў», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international