Журналіста Сержука Серабро хацелі пабіць цаглінай

2013 2013-07-09T10:13:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/flood-in-vitebsk-20130705-13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Неадэкватны начальнік атакуе журналіста. Фота С. Серабро.

Неадэкватны начальнік атакуе журналіста. Фота С. Серабро.

5 ліпеня фотакарэспандэнт інтэрнэт-газеты "Народныя навіны Віцебска"Сяржук Серабро рыхтаваў фотарэпартаж пра наступствы моцнага ліўня, які прайшоў напярэдадні ў Віцебску. У прыватнасці, яго зацікавіла яма, якая ўтварылася ў самым цэнтры горада, насупраць гандлёвага цэнтра "Марка-сіці".

Як піша tut.by,  каля правалу працавала група будаўнікоў. Раптам адзін з іх, як высветлілася пазней, начальнік аб'екта па будаўніцтве падземнага пераходу, прадстаўнік менскага прадпрыемства "Рэмсэрвісбуд" Аляксандр Балахін, пачаў паводзіць сябе, мякка кажучы, дзіўна. Яму не спадабалася, што дзеянні рабочых здымае фотакарэспандэнт "ННВ", і ён з тратуарнай пліткай у руцэ кінуўся да журналіста, пагражаючы стукнуць яго гэтай пліткай, калі фотаздымка ня будзе спыненая.

Пры гэтым разгневаны начальнік аб'екта нецэнзурна лаяўся, паказваў на будынак гарвыканкама, якое размяшчаецца побач, і крычаў даслоўна наступнае: "Мэр загадаў вам такі п.. Ды даць! Вы тут ужо нарабілі дзялоў!"

Як падзяліўся Сяргей Серабро, у яго журналісткай практыцы адбывалася ўсякае, у тым ліку было шмат выпадкаў, калі чыноўнікі ці міліцыя перашкаджалі яму выконваць свае прафесійныя абавязкі. Але фізічнай расправай рэдактару віцебскага незалежнага выдання пагражалі ўпершыню.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства