Справа гомельскага праваабаронцы і актывіста Анатоля Паплаўнага дагэтуль перакідваецца з суда ў Адміністратыўную камісію

2007 2007-03-28T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 сакавіка ў Гомелі суддзя Савецкага раёну Аксана Касьцюкевіч прыняла рашэньне аб пераглядзе рашэньня Адміністратыўнай камісіі па справе Анатоля Паплаўнага, абвінавачанага ў парушэньні ч.3 арт. 172 п.3 КаАП РБ (распаўсюд друкаваных выданьняў, вырабленых з парушэньнем устаноўленага парадку, змест якіх накіраваны на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзянаў). Яна спаслалася на неабходнасць прадстаўленьня суду дадатковых матэрыялаў. Пра гэта ПЦ “Вясна” паведаміў сам Анатоль Паплаўны.

Нагадаем, што камісія ў другі раз пастанавіла аштрафаваць сп. Паплаўнага на 5 базавых велічыняў, за нібыта распаўсюд незарэгістраванай незалежнай газеты “Свабода”, якую знайшлі на рабочым месцы Паплаўнага. Камісія прасіла прыцягнуць яго да адміністратыўнай адказнасьці ў памера 5 базавых велічыняў.

Яшчэ 24 студзеня суд Савецкага раёну Гомелю адмяніў гэтае рашэньне, бо палічыў, што паседжаньне Адміністратыўнай камісіі адбылося са шматлікімі парушэньнямі, накіраваў справу назад. Аднак і на гэты раз парушэньні выпраўлены не былі. Акрамя таго, дагэтуль недаказана, што інфармацыя, зьмешчаная ў газэце, наносіць шкоду дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку. Такім чынам, паразуменьня паміж судом і Адміністратыўнай камісіяй дагэтуль не знойдзена.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international