viasna on patreon

Выканкам г. Жодзіна забараніў Жодзінскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” праводзіць пікет у падтрымку Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітаранга ліцэя імя Якуба Коласа.

2003 2003-08-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27.08.03 на штабкватэру Жодзінскай арганізацыі “ТБМ імя Ф.Скарыны” быў дасланы факс з рашэньнем Жодзінскага выканкаму ад 22.08.03 за №836, якое падпісана старшынём выканкаму сп. Кашэўскім В.М. і загадчыкам справамі выканкаму сп. Зарэцкім У.Ф.

У рашэньні Жодзінскія мясцовыя ўлады забараняюць правядзеньне пікетаваньня, замоўленага Жодзінскім ТБМ з мэтаю агітацыі за выкананьне Праграмы Міністэрства Адукацыі РБ “Аб распашырэньні сфэры выкарыстаньня беларускай мовы ў сістэме адукацыі” і ў падтрымку Гуманітарнага Ліцэю імя Я. Коласа. Яны матывуюць гэтую забарону масавымі мерапрыемствамі, прысьвечанымі “Дню ведаў”, якія мяркуецца правесьці побач з замоўленым месцам пікетаваньня.

Дазвол дадзены толькі на 31.08.03 з 12 00 па 15 00 . У парушэньне заканадаўства забесьпячэньне грамадзкага парадку падчас пікетаваньняў Рашэньнем ўскладзена на старшыню Жодзінксай арганізацыі “ТБМ імя Ф.Скарыны” Аляксея Лапіцкга, нягледзячы на тое, што арганізатары мэрапрыемства абралі й афіцыйна замовілі ў выканкам адказнымі за мэрапрыемства іншых асобаў. У рашэньні пазначана, што выдаткі, зьвязаныя з уборкаю тэрыторыі пасьля мэрапрыемства, нясе Жодзінская арганізацыя “ТБМ імя Ф.Скарыны”.

Па факце падобнага неабгрунтаванага, неправамернага рашэньня Жодзінскага выканкаму, якое парушае правы арганізацыі і ейных сябраў, супярэчыць дзейснаму заканадаўству, кіраўніцтва Жодзінскай арганізацыі “ТБМ імя Ф.Скарыны” мяркуе зьвярнуцца ў суд.

У сувязі з забаронаю пікетаваньня 1 верасьня з 13-30 па 17-00, кіраўніцтва Жодзінскай арганізацыі “ТБМ імя Ф.Скарыны” афіцыйна адмаўляецца ад пікетаваньня ў гэты дзень і час, заклікае сябраў арганізацыі прыняць актыўны ўдзел у зарганізаваным уладамі “Дне ведаў”, працягваць збор подпісаў сярод жодзінцаў з мэтаю агітацыі за падтрымку рэзалюцыі Жодзінскага “круглага стала” ад 31.07.03 па выкананьні Праграмы Міністэрства Адукацыі РБ “Аб распашырэньні сфэры выкарыстаньня беларускай мовы ў сістэме адукацыі”, а таксама ў падтрымку Гуманітарнага Ліцэю імя Я. Коласа.

Алесь Вольны,
Ліцьвіны-INFA

Грамадзянская ініцыятыва НОВАЕ ДЗЕЯНЬНЕ,
Шырокага аб’яднаньня грамадзянаў за ПЕРАМЕНЫ “НАШ ВЫБАР”,
Жодзіна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства