У Магілёве склалі адміністрацыйны пратакол на арганізатара пікета супраць расійскай авіябазы

2013 2013-07-08T16:43:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gladyshau-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 7 ліпеня, актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Гладышаў адпаведнай позвай быў выкліканы ў Ленінскі РАУС г.Магілёва. У міліцыі актывіста АГП у чарговы раз апыталі і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Мікалая Гладышава абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 “Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў” Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Супрацоўнік міліцыі Загорскі паведаміў актывісту, што ў бліжэйшы час яго выклічуць у суд, і яму трэба чакаць адпаведнай позвы.

Нагадаем, што 4 ліпеня Мікалай Гладышаў правёў адзіночны пікет супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай авіябазы. На плоце былога Дома быта ў цэнтры Магілёва ён размясціў плакат “Не расійскім авіябазам на беларускай зямлі». Праз паўтары гадзіны актывіст быў затрыманы. Міліцыянт адвёў яго ў бліжэйшы пастарунак, дзе быў складзены пратакол апытання. Пасля складання пратаколу Гладышаву была выпісана позва ў міліцыю, пасля чаго ён быў адпушчаны.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international