Шклоў: недахопы працы па прафілактыцы правакуюць злачынствы

2013 2013-07-08T13:59:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabojstva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напрыканцы чэрвеня ў Шклове адбылося пазачарговае пасяджэнне Шклоўскага райвыканкама, на якім было разгледжана пытанне аб недахопах і парушэннях дзеючага заканадаўства пры арганізацыі і ажыццяўленні працы па прафілактыцы злачынстваў сярод непаўнагадовых, абароне іх правоў і законных інтарэсаў.

Падставай для правядзення пазачарговага паседжання райвыканкама паслужыла жудаснае злачынства,якое здзейснілі непаўнагадовымі ў Шклоўскім раёне каля вёскі Ордаць 11 чэрвеня гэтага года. Трое маладых людзей ва ўзросце 15 да 18 гадоў забілі пажылога мужчыну-пенсіянера і спалілі яго аўтамабіль разам з целам ахвяры. Злачынства маладыя людзі здзейснілі пасля распіцця спіртных напояў, сярод забойцаў была дзяўчына шаснаццацігадовага ўзросту.

Як паведаміла шклоўская раённая газета “Ударны фронт”, на паседжанні выступіла намеснік старшыні камісіі па справах непаўнагадовых Магілёўскага аблвыканкама Наталля Ігнаценка, якая распавяла пра вынікі праведзеных праверак па факту здзейсненага злачынства. Наталля Ігнаценка паведаміла, што здзейснеўшыя злачынства непаўнагадовыя знаходзіліся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, аднак па асобных накірунках праца з імі вялася фармальна, што магло паслужыць адным з чыннікаў здзяйснення злачынства.

Нагадаем, што Праваабарончы цэнтр “Вясна” неаднаразова звяртаў увагу на недахопы ў арганізацыі працы з непаўналетнімі і сацыяльна неабароненымі людзьмі.

Па выніках паседжання Шклоўскі райвыканкам вырашыў за дапушчаныя парушэнні дзеючага заканадаўства пры арганізацыі ажыццяўленні працы па прафілактыцы злачыннасці сярод непаўнагадовых, абароне іх правоў і законных інтарэсаў ва ўстаноўленым законадаўствам парадку  прыцягнуць да адказнасці шэраг зацікаўленых асобаў.

Таксама вырашана да 1 жніўня бягучага года камісійна абследваць усе недобранадзейныя сем’і у Шклоўскім раёне, пераважна ў вячэрні час.

Шклоўскаму РАУС пастаўлена задача да сярэдзіны ліпеня прааналізаваць стан прафілактычнай працы з падлеткамі, якія раней здзяйснялі злачынствы і якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непоўнагадовых. Адпаведныя даручэнні дадзены і Шклоўскаму РАНС.

Шклоўскі райвыканкам таксама вырашыў, што ў цэлым у раёне неабходна ўзмацніць кантроль над працай зацікаўленых службаў па прафілактыцы злачынстваў сярод непаўнагадовых, а таксама наладзіць цеснае межведамаснае ўзаемадзеянне.

Застаецца незразумелым, чаму шматлікія шклоўскія чыноўнікі і супрацоўнікі праваахоўных органаў не наладзілі гэтую элементарную працу раней, да здзяйснення жудаснага злачынства, бо менавіта за гэта яны і атрымліваюць свой неблагі заробак.

Таксама незразумела, чым займаліся адпаведныя службы пракуратуры Магілёўскай вобласці і Магілёўскага аблвыканкама, і чаму яны не кантралявалі выкананне заканадаўства аб непаўнагадовых і моладзі ў Шклоўскім раёне.

Магчыма, адной з прычын гэтага паслужыла тое, што менавіта Шклоўскі раён з’яўляецца малой радзімай кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, дзякуючы чаму шклоўскія чыноўнікі знаходзяцца ў пэўным прывілігіяваным становішчы не толькі ў Магілёўскай вобласці, але і ва ўсёй нашай краіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international