БХК накіраваў у Вярхоўны Суд заключэнне па справе Рыгора Юзэпчука

2013 2013-07-08T11:39:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhk-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ліпені 2012-га года ў Магілёўскай турме двое зняволеных забілі сукамерніка. Абвінаваўчы прысуд ім вынесены 25 красавіка 2013 года Магілёўскім аблсудом. Адзін са зняволеных, Рыгор Юзэпчук, асуджаны да выключнай меры пакарання - расстрэлу. Справа падлягае разгляду ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь у касацыйным парадку.

БХК падрыхтаваў па гэтым выпадку заключэнне грамадскай экспертызы па працэдуры «amicus curiae». У міжнароднай юрыдычнай практыцы такая дзейнасць («amicus curiae», з лац. - «сябар суду») выкарыстоўваецца як інструмент удасканалення прававой сістэмы. Падобныя даследаванні праваабарончых арганізацый праводзяцца не ў інтарэсах працэсуальнага боку, а як магчымасць выказаць нейтральнае меркаванне аўтараў з глыбокай павагай і прызнаннем высокага аўтарытэту і незалежнасці суда.

Прадметам гэтага даследавання стаў пошук аргументаў на карысць выключэння смяротнага пакарання Юзэпчуку і замены яго на альтэрнатыўнае пакаранне - пажыццёвае зняволенне.

 

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international