Намесніка кіраўніка партыі БСДП “Грамада” Алеся Стральцова у Партызанскім РАУСе Менска распытвалі каля дзьвух гадзінаў

2007 2007-03-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 сакавіка ў 16 гадзін ў кватэры намесніка кіраўніка партыі БСДП “Грамада” Алеся Стральцова заявілася каля 8 цывільных асоб, якія адразу пры ўваходзе пачалі рабіць відэазапіс. Стральцову было прапанавана неадкладна праехаць у Партызанскі РАУС, каб даць тлумачэньні па ўдзелу ў акцыі у Менску і свайго выступу каля Акадэміі навук. Ён ледзьве паспеў апрануцца. Пра гэта Алесь Стральцоў паведаміў праваабарончаму цэнтру "Вясна" па тэлефоне.

У аддзеле аховы грамадскага правапарадку РАУСа, дзе яго доўга распытвалі пра мітынг і выступоўцах, ляжала некалькі відэакасет, верагодна, з аператыўным запісам падзей 25 сакавіка. Міліцыю найбольш цікавілі пытаньні наконт таго, ці быў ён у ліку арганізатараў шэсця і мітынгу, дзе выступаў у той дзень і што гаварыў пры гэтым. На запытаньне Стральцова аб тым, у якасці каго яго выклікалі ў РАУС, следчы адказаў, што праводзіцца папярэдняе расследаваньне і пра крымінальную справу па факце арганізацыі акцыі 25 сакавіка ён нічога ня ведае. Напрыканцы 2-гадзіннай гутаркі яго папярэдзілі аб магчымым выкліку позвай у Партызанскі РАУС у бліжэйшыя дні. Пры гэтым адмовіліся паведаміць у якасці каго ён можа быць выкліканы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international