9 ліпеня – суд па справе звольненага “гранітаўца” Леаніда Дубаносава

2013 2013-07-05T10:40:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubanosau-granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Дубаносаў.

Леанід Дубаносаў.

Актывіст “гранітаўскай” суполкі незалежнага прафсаюза Леанід Дубаносаў абскарджвае рашэнне адміністрацыі “Граніта” аб яго звальненні. Па словах рабочага,  ён ведаў, што яго звольняць, але не чакаў, што адразу пасля адпачынку, без папярэджання. За месяц да заканчэння кантракту ён напісаў заяву, што хоча працягнуць працоўныя адносіны, а ў калектыўнай дамове напісана, што пры адсутнасці парушэнняў пад час працоўнага працэсу кантракт працягваецца аўтаматычна. Калі ж прыйшоў на працу – яго проста не пусцілі. Даведаўся, што звольнілі з тлумачэннем “парушэнне дысцыпліны”. 16 траўня Дубаносава звольнілі нібы за 2 парушэнні, а 29 траўня азнаёмілі, за якія менавіта.

Леанід Дубаносаў намераны дамагацца праз суд узнаўлення на працы, хаця, як паказвае практыка, нікому са звольненых актывістаў незалежнага прафсаюзу гэтага не ўдалося.

Суд адбудзецца 9 ліпеня.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international